Як узаемадзейнічаць з людзьмі, якія перажылі трагічныя падзеі?
- FENIKS
- Apr 17
- 1 min read
Updated: Apr 22
Калі мы хочам дапамагчы людзям з траўматычным досведам, наша першапчатковая задача — быць у кантакце з сабой і выбудаваць беражлівы і падтрымліваючы кантакт. Вось 6 ідэй, якія могуць дапамагчы.
1. Стварайце бяспечную прастору. Спытайце, ці зручна чалавеку. Простыя пытанні пра святло, тэмпературу, становішча цела — гэта ўжо клопат. Гэта ўжо сувязь.
2. Будзьце адкрытымі і дапытлівымі. Важна разумець, што вы не ведаеце, што можа стаць для людзей, якія перажылі цяжкія падзеі, трыгерам, як і яны самі.
3. Працуйце з самарэгуляцыяй і карэгуляцыяй. Вы можаце дапамагчы іншаму чалавеку, калі самі адчуваеце сябе ў бяспецы. Калі вы самі ў бяспецы — на вашу прысутнасць можна «абаперціся».
4. Трымайце візуальны кантакт. Няхай гэта будзе погляд: «я побач», а не «я ратую».
Важна размаўляць з людзьмі так, каб ім не здавалася, што вы шкадуеце іх або стараецеся дапамагчы любой цаной.
5. Не бойцеся гаварыць пра свае пачуцці, якія ўзнікаюць у працэсе размовы.
Гэта можа дапамагчы стварыць прастору ўзаемнасці і шчырасці. Напрыклад, вы можаце сказаць: «Калі я чую тое, што ты расказваеш, я адчуваю смутак. Мне важна быць побач з табой зараз. Ці ёсць нешта, што магло б падтрымаць цябе ў гэты момант?»
6.Назірайце за тым, што адбываецца з вашым целам, калі вы сутыкаецеся з чымсьці, што вас шакавала. Пакуль вы можаце назіраць за тым, што адбываецца ў вашым целе, і адначасова быць у кантакце з іншым чалавекам, вы ў адноснай бяспецы.
