КАРЫСНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Тут мы сабралі нашы лепшыя матэрыялы і публікацыі для самападтрымкі і пошуку ўстойлівасці.

«Я магу! Як пераадольваць стрэс, спраўляцца з выклікамі і кіраваць канфліктамi»
Пазнавальны комікс доктаркі Імке Хансэн, вучаніцы Пітэра Левіна і сертыфікаванага практык(а) метаду Somatic Experiencing.
З яго вы даведаецеся:
– як і чаму цела натуральна рэагуе на стрэс,
– што рэакцыі «бей, уцякай, замры» — гэта не слабасць, а абарончыя механізмы,
– як аднавіцца пасля перагрузкі.
«Лёгкія практыкі самападтрымкі.
Рабочы сшытак з саматычнымі практыкаваннямі і старонкамі для рэфлексіі»
Працоўны сшытак для развіцця навыкаў самарэгуляцыі ад траўматэрапеўтаў FENIKS.
Унутры: простыя саматычныя практыкі з відэа- і аўдыёверсіяй, тэорыя пра працу нервовай сістэмы і вольныя старонкі, разлічаныя на 40 дзён, для фарміравання новых навыкаў самападтрымкі.
