Як вярнуць «адчуванне дома»?
- FENIKS
- Apr 23
- 1 min read
Калі мы перажываем раптоўныя траўматычныя падзеі, гэта можа глыбока закрануць нашы базавыя ўяўленні. У тым ліку — «адчуванне дома». Гэта тое пачуццё, што ёсць месца сярод людзей, куды заўсёды можна вярнуцца нават пасля самых жорсткіх выпрабаванняў, каб аднавіць сябе і, часам, сабраць нанова.
Пасля траўмы можа змяніцца ўспрыманне базавай бяспекі. Напрыклад, з’яўляецца адчуванне, што з гэтага моманту нідзе і ні з кім не будзе бяспечна. «Адчуванне дома» знікае.
Гэта можа выяўляцца праз:
• пастаянную насцярожанасць і напружанне;
• бессань;
• паніжаную лібіда;
• хранічны цягліцавы боль (часта ў плячах, шыі і нагах).
Каб дапамагчы сабе аднавіцца пасля траўмы і вярнуць «адчуванне дома», важна:
• знайсці бяспечнае месца і бяспечных людзей;
• літаральна стварыць для сябе асабісты рэабілітацыйны цэнтр.
Месцам можа быць усё што заўгодна: уласная кватэра, здымнае жыллё, гасцініца ці нават пакой. Галоўнае — каб гэтае месца можна было напоўніць «сабой», абжыць. Прыгожыя дробязі, расліны, рэчы, якія выклікаюць радасць і ўтульнасць.
Бяспечныя людзі — гэта тыя, хто прымае і падтрымлівае без асуджэння. Яны павінны рэагаваць так, каб не траўмаваць. Гэта могуць быць сябры, блізкія, спецыялісты. Яны не абавязкова павінны быць побач увесь час, але важна, каб былі даступныя. Добра, калі такіх людзей некалькі.
Кожны чалавек мае права на гэтыя простыя, але вельмі важныя рэчы, якія дапамагаюць аднавіць «адчуванне дома».