top of page
Search

У якіх выпадках варта звярнуцца да псіхолага?

Час ад часу ўсе мы адчуваем стрэс, трывогу і іншыя моцныя эмоцыі, звязаныя з асабістымі ці прафесійнымі праблемамі, або сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у краіне ці свеце. Часта мы можам аднавіцца самастойна, але іншы раз нам можа спатрэбіцца дапамога спецыяліста.


У якіх выпадках дакладна варта звярнуцца да псіхолага?


  1. Вам цяжка рэгуляваць свае эмоцыі (гнеў, злосць, раздражненне, абурэнне). У вас пастаянна ўзнікаюць трывожныя або навязлівыя думкі, і яны замінаюць штодзённаму жыццю.


  1. Вы робіце нешта «занадта»: занадта шмат працуеце / ясьце занадта шмат або наадварот мала / шмат ужываеце алкаголю і г.д.


  1. Вы адчуваеце адчай і бездапаможнасць, апатыю; пазбягаеце сацыяльных кантактаў. Тое, што раней прыносіла вам радасць, больш не выклікае эмоцый.


  1. Вы адчуваеце пастаянную стомленасць, спіце больш, чым звычайна, і не можаце ўставаць з ложка раніцай. Гэты сімптом часта ўзнікае пры праблемах з псіхічным здароўем або суправаджае іх і можа сведчыць пра дэпрэсію.


  1. Вы паводзіце сябе рызыкоўна — пастаянна робіце рэчы, што могуць пагражаць вашаму жыццю або значна яго пагаршаць. Напрыклад, ужываеце наркотыкі, кіруеце аўто на вялікай хуткасці, вядзеце беспарадкавае палавое жыццё, наносіце сабе фізічную шкоду (напрыклад, парэзы на руках ці нагах).


Памятайце: зварот па дапамогу — гэта не пра слабасць, а пра клопат пра сябе. І чым раней вы звярнецеся да спецыяліста, тым хутчэй зможаце аднавіць кантроль над уласным жыццём.

 
 
bottom of page