top of page
Search

Што такое peer to peer support?

Сёння многія праходзяць праз падобныя сітуацыі: пазбаўленні падчас вайны, вымушаная эміграцыя на фоне рэпрэсій або канфліктаў, адсутнасць бяспекі на радзіме, страта звыклага ладу жыцця… Спіс можна працягваць бясконца. Іх аб’ядноўвае адно: усім патрэбна дапамога і падтрымка.


Дапамогу можна шукаць у дзяржавы, у некамерцыйных арганізацый, але таксама цалкам нармальна — шукаць падтрымку ў іншых людзях. Яшчэ нядаўна збірацца ў суполкі і шукаць рашэнні разам было звычайнай практыкай. Сёння мы назіраем, што шукаць падтрымку сярод іншых людзей усё складаней. Прычыны — сорам, страх асуджэння, пачуццё віны.


Больш за 60 гадоў у свеце існуе рух пад назвай «peer-to-peer support» («падтрымка роўнымі»). Ён з’явіўся ў ЗША ў межах руху самадапамогі як адказ на абмежаванасць прафесійнай дапамогі і жаданне людзей самастойна спраўляцца са сваімі цяжкасцямі. Людзі аб’ядноўваліся, каб атрымліваць эмацыйную падтрымку, аднавіць пачуццё ўласнай годнасці і ўнутранай сілы праз зносіны з аднадумцамі і з дапамогай нервовай сістэмы да карэгуляцыі праз кантакт.


З таго часу peer-to-peer support шырока выкарыстоўваецца ў розных сферах, дзе людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці.


Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, вы можаце:

• стварыць сваю групу аднадумцаў, якая будзе сустракацца рэгулярна ў зручным фармаце;

• далучыцца да ўжо існуючай супольнасці.


Каб стварыць эфектыўнае і падтрымліваючае асяроддзе, у групе павінны быць правілы:

1. Канфідэнцыйнасць — не раскрываць асабістую інфармацыю ўдзельнікаў.

2. Павага — паважаць меркаванні і досвед адно аднаго, нават калі яны адрозніваюцца.

3. Бяспека — недапушчальныя любыя формы гвалту, пагрозаў або дыскрымінацыі.

4. Актыўнае слуханне — слухаць і сапраўды чуць, даваць кожнаму магчымасць выказацца і быць пачутым.


Правілы можна адаптаваць у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі і патрэбаў групы.



 
 
bottom of page