top of page
Search

Што рабіць, калі мне сорамна адпачываць?

Updated: Apr 22

Калі валанцёр прызнае, што яму патрэбны адпачынак, ён прызнае, што ён звычайны чалавек і мае поўнае права на задавальненне сваіх патрэб.


Наша нервовая сістэма і арганізм уладкаваны так, што для нармальнага функцыянавання нам неабходна спалучаць актыўную працу, падчас якой задзейнічваецца сімпатычная нервовая сістэма, і адпачынак, за які адказвае парасімпатычная нервовая сістэма. Чалавек будзе адчуваць сябе камфортна, устойліва і працаздольна толькі тады, калі гэтыя дзве сістэмы працуюць у раўнапраўным партнёрстве.


Часта людзі лічаць, што не маюць права адпачываць і радавацца жыццю, калі іх сябры і блізкія пакутуюць, а навакольным патрэбна дапамога. Гэта неадаптыўная схема, якая ў выніку негатыўна адаб’ецца на эфектыўнасці і працаздольнасці чалавека. Калі чалавек не будзе адпачываць, у нейкі момант ён згарэ і страціць прадуктыўнасць.


Таму важна звяртаць увагу на патрэбы свайго цела, памятаць пра фізічную актыўнасць, якая прыносіць задавальненне, сон, правільнае харчаванне і вадзяны баланс. Гэтыя простыя і на першы погляд відавочныя парады дапамогуць вам заставацца здаровымі, устойлівымі і прадуктыўнымі на працягу доўгага часу. А гэта, у сваю чаргу, дазволіць дапамагаць людзям ад душы, а не з пачуцця віны. І, вядома, рабіць наш свет лепшым!


ree

 
 
bottom of page