У чым сіла цялесна-арыентаванай тэрапіі?
- FENIKS
- Apr 17
- 1 min read
У навуковым свеце цялесна-арыентаваны падыход гучаў ужо напачатку 20 стагоддзі: Вільгельм Райх, вучань Зігмунда Фрэйда, даследаваў сувязь цягліцавай напругі і эмоцый. У 1950-х гадах яго ідэі пачаў развіваць Аляксандр Лоўэн. Ён лічыў, што цела з'яўляецца ключом да разумення і пераадолення псіхалагічных праблем.
Сёння існуе некалькі метадаў у цялесна-арыентаваным падыходзе.
Для нас важна, што цялесна-арыентаваная тэрапія можа быць эфектыўным інструментам для працы з траўматычным досведам. Вось як працуе гэты падыход:
1. Праз усведамленне фізічных адчуванняў. Гэта можа быць напруга, дыскамфорт, дрыготка ці іншыя фізічныя сімптомы. Усведамленне гэтых адчуванняў дапамагае кліенту пачаць працэс іх прыняцця і вызвалення.
2. Праз працу з дыханнем і рухам. Гэта дапамагае змяншаць напругу злучаную з траўматычным досведам і аднаўляць сувязь з целам.
3. Праз цялесны выраз эмоцый: практыкаванні, танец, голас ці іншыя формы. Уключэнне розных формаў руху дапамагае вызваліцца ад эмацыйных слядоў траўмы.
4. Праз працу з межамі. Спецыяльныя практыкаванні дапамагаюць кліенту адчуць сваё цела і вярнуць адчуванне здаровых унутраных і знешніх межаў, якія былі парушаны траўматычным вопытам.
5. Праз інтэграцыю адчуванняў у целе і думак. Пастаенне сувязяў паміж перажываннямі і адчуваннямі ў целе, думкамі і імпульсамі да дзеяння, фантазіямі і эмоцыямі дапамагае вярнуць кліенту ўнутраную цэласнасць, баланс і магчымасць быць тут і зараз.
Тэрапеўты FENIKS спецыялізуюцца на цялесна-арыентаваным падыходзе і могуць дапамагчы інтэграваць траўматычны вопыт і падтрымаць чалавека на шляху да лячэння.




