Валанцёрства як частка субкультуры і ідэнтычнасці.
- FENIKS
- Apr 17
- 1 min read
Калі мы свядома выбіраем валанцёрства, мы адчыняем дзверы новым магчымасцям і досведу. Мы становімся часткай супольнасці, дзе кожны ўкладвае свае сілы і таленты для дабра іншых.
Валанцёрства дазваляе нам пашырыць свае гарызонты, даведацца пра розныя культуры і набыць новых сяброў.
Праца валанцёрам таксама спрыяе нашаму асабістаму росту. Мы развіваем навыкі эмпатыі, цярпення і камунікацыі. Валанцёрства дапамагае нам лепш зразумець сябе і свае каштоўнасці, а таксама навучыцца кіраваць сваім часам і энергіяй.
Аднак, каб працаваць з валанцёрствам са “здаровай часткі”, важна памятаць пра самапавагу і межы. Не забывайце аб сваіх патрэбах і магчымасцях. Не бярыцеся за праекты, якія не адпавядаюць вашым каштоўнасцям ці выклікаюць у вас стрэс. Выбірайце тое, што вам па-сапраўднаму блізка і цікава. Плануйце свой час і рэсурсы. 🤲
Валанцёрства - гэта не толькі дапамога іншым, але і клопат пра сябе. Памятайце, што вы таксама заслугоўваеце падтрымкі і клопату. Не забывайце звяртацца да псіхолага ці іншым адмыслоўцам, калі вам патрэбна дапамога ці падтрымка.
Давайце разам рабіць свет лепш! Выбірайце валанцёрства свядома.
*На напісанне гэтага тэксту нас натхніла лекцыя Насты Лойкі.
